26 красавiка 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь вінная «Газпраму» ўжо $200 мільёнаў

53
Беларусь вінная «Газпраму» ўжо $200 мільёнаў
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Расейскі пастаўшчык газу абвясціў новыя лічбы запазычанасці беларускіх спажыўцоў.

Запазычанасць беларускіх спажыўцоў перад ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» перавысіла $200 млн, паведаміў журналістам намеснік старшыні праўлення «Газпрама» Аляксандр Мядзведзеў.

Гендырэктарка ТАА «Газпрам экспарт» Алена Бурмістрава патлумачыла, што карэкціроўка коштаў рэалізацыі расейскага газу беларускім спажыўцам магчымая толькі пасля змены міжурадавага пагаднення, паведамляе interfax.ru.

Як паведамлялася, на пачатку гэтага года Беларусь заявіла, што мае права плаціць меншы кошт за расейскі газ.

«З першага студзеня гэтага года мы маем усе падставы, каб нашы суб'екты гаспадарання мелі больш нізкі кошт, чым нам прад'яўляе суб'ект гаспадарання Беларусі са статусам замежнага прадпрыемства «ГазпрамТрансгаз Беларусь», - заяўляў на пачатку траўня віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

Адзіным пакупніком газу «Газпрама» ў Беларусі выступае яго 100% даччынае таварыства ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь». З 2008 года кошт на газ разлічваецца штоквартальна паводле формулы з улікам індэксаў змянення коштаў на газойль і мазут (з 2013 года гэтая формула замацаваная міжурадавым пагадненнем).

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках