3 траўня 2024, Пятніца, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў прызнаўся ў падтрымцы Расеяй «ДНР» і «ЛНР»

11
Лаўроў прызнаўся ў падтрымцы Расеяй «ДНР» і «ЛНР»
ФОТА: REUTERS

Кіраўнік МЗС РФ таксама прызнаў, што Масква выкарыстоўвае тэрарыстаў для ціску на Украіну.

Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што прызнанне з боку РФ самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» цяпер «контрпрадуктыўнае».

Пра гэта ён сказаў падчас інтэрв'ю сайту «Комсомольская правда».

«Прызнанне «ДНР» і «ЛНР» контрпрадуктыўнае, гэта дасць падставу Захаду спыніць ціск на Кіеў у выкананні «Мінска-2», - адзначыў міністр.

Лаўроў таксама адзначыў, што Расея не кідае паўднёвы ўсход Украіны, а актыўна падтрымлівае гэты рэгіён. «Мы паўднёвы ўсход Украіны не кідаем, мы пра яго не забываемся, і мы яго вельмі актыўна падтрымліваем», - сказаў міністр.

У красавіку 2015 году пытанне аб прызнанні незалежнасці «ДНР» і «ЛНР» было зададзенае прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну ў праграме «Вести в субботу» на тэлеканале «Расія 1». «Я цяпер не хацеў бы на гэты конт казаць, бо што б я ні сказаў, усё можа быць контрпрадуктыўным», - адказаў тады Пуцін і дадаў, што, наконт палітыкі ў дачыненні «ДНР» і «ЛНР», расейскі бок будзе «глядзець згодна з рэаліямі, якія ўзнікаюць у жыцці».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках