3 траўня 2024, Пятніца, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады не рупіць якасная медыцына для беларусаў

10
Улады не рупіць якасная медыцына для беларусаў

Беларускія ўлады не хочуць ствараць пазабюджэтны медыцынскі фонд.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе БХД.

Стварэнне пазабюджэтнага дзяржаўнага медыцынскага фонду, сродкі якога могуць быць выкарыстаныя на рамонт і мадэрнізацыю медыцынскіх устаноў, за кошт акцызаў і падаткаў на гульнявы бізнэс, алкаголь, тытунь і штрафаў за экалагічныя парушэнні будзе супярэчыць нормам бюджэтнага заканадаўства. Такі адказ з міністэрства фінансаў атрымала Магілёўская абласная каардынатарка аргкамітэту партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і кампаніі «За якасную медыцыну для ўсіх» Таісія Кабанчук.

А ў Бабруйскім гарвыканкаме адказалі, што пытанне стварэння фонду не знаходзіцца ў кампетэнцыі сістэмы аховы здароўя Беларусі.

У гарвыканкаме, адказваючы на шэраг іншых прапаноў БХД, таксама адзначылі, што праведзены першы этап рэканструкцыі гарадской дзіцячай лякарні. З уводам у эксплуатацыю сістэмы рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі заканчваецца працэс вызвалення плошчаў установы за кошт аб'яднання філіялаў для ўступлення ў далейшы этап рэканструкцыі. У генплане Бабруйска ў перспектыве прадугледжаная плошча забудовы на вуліцы Ульянаўскай «пры выдачы фінансавання». Гэта, са слоў галоўнага ідэолага горада Аляксандра Маркачова, зможа забяспечыць наданне дапамогі дзецям, якія пражываюць у раёне паліклінікі №4.

«Цяпер паліклініка знаходзіцца ў інтэрнаце. Займае адзін паверх. Мы прасілі знайсці для яе новае месца. Але гэта толькі ў перспектыве. Калі тая перспектыва будзе - адказу няма», - адзначыла ў каментары прэс-службе БХД Таісія Кабанчук.

У Міністэрстве аховы здароўя ж на прапанову пабудаваць новы будынак дзіцячай лякарні напісалі, што пытанне аб пачатку або прадаўжэнні будаўніцтва аб'ектаў аховы здароўя «разглядаецца зацікаўленымі пры падрыхтоўцы планаў асваення капітальных укладанняў на чарговы фінансавы год».

«Хай бы напісалі, што ваша прапанова будзе разгледжаная. Дык яны кажуць адцягненымі фразамі, маўляў, адчапіся. Адказалі агулам на васьмі старонках, але ніякай канкрэтыкі ні на адную нашую прапанову. І бабуля засталася ні з чым», - падкрэсліла Таісія Кабанчук.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках