7 траўня 2024, aўторак, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венесуэле правяраюць 2 мільёны подпісаў за адстаўку прэзідэнта

11
У Венесуэле правяраюць 2 мільёны подпісаў за адстаўку прэзідэнта
Фота: AP/Fernando Llano

Мадура заявіў, што гатовы на правядзенне рэферэндуму ў адхіленні яго ад пасады, калі выбарчая камісія пацвердзіць сапраўднасць гэтых подпісаў.

Выбарчая камісія Венесуэлы пачала верыфікацыю амаль двух мільёнаў подпісаў, сабраных апазіцыяй у падтрымку правядзення рэферэндуму па адстаўцы прэзідэнта краіны Нікаласа Мадура, паведамляе «Интрефакс».

Раней Мадура заявіў, што гатовы на правядзенне рэферэндуму па адхіленні яго ад пасады, калі выбарчая камісія пацвердзіць сапраўднасць гэтых подпісаў.

Подпісы за адстаўку прэзідэнта краіны, якога апазіцыя, абвінавачвае ў эканамічным крызісе, былі перададзеныя ў выбарчую камісію ў панядзелак.

На першым этапе для склікання рэферэндуму неабходныя блізу 195 тысяч подпісаў грамадзян, а на другім - блізу 4 мільёнаў.

У студзені ўрад Венесуэлы ў сувязі з падзеннем коштаў нафты і імклівай інфляцыяй увёў у краіне надзвычайнае эканамічнае становішча. Таксама дзейнічае сістэма рацыянаванне прадуктаў: на падставе апошніх лічбаў у нумары пасведчання асобы вырашаецца пытанне аб тым, у якой менавіта краме і ў які дзень тыдня грамадзяне маюць права набыць асноўныя прадукты харчавання.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках