7 траўня 2024, aўторак, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады спужаліся вулічных акцый сацыял-дэмакратаў

2
Улады спужаліся вулічных акцый сацыял-дэмакратаў

Актывістам масава адмовілі ў правядзенні акцый пад сацыяльнымі лозунгамі.

Актывісты рэгіянальных арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у Віцебскай, Гомельскай і Берасцейскай вобласці атрымалі адмовы ў правядзенні масавых мерапрыемстваў пад сацыяльнымі лозунгамі.

Як паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе партыі, сацыял-дэмакраты мелі намер правесці акцыі пратэсту пад лозунгамі: «Не падатку для беспрацоўных!», «Пенсійны ўзрост 55/60 гадоў!», «Вярнуць войска, дэкрэтны адпачынак і вучобу ў ВНУ ў страхавы працоўны стаж!».

«Улады чарговым разам паказалі, што не гатовыя глядзець праўдзе ў вочы. Усе забароны матываваліся адсутнасцю ўкладзеных дамоваў на ахову грамадскага парадку, медыцынскае абслугоўванне і ўборку тэрыторыі. Такія дамовы мяркуюць дакладны час і месца мерапрыемства. Але як можна ўкладаць дамовы да атрымання дазволу, калі выканкамы маюць права змяняць месца і час мерапрыемства?» - пракаментавала адмову ўлад намесніца старшыні БСДП Ганна Канюс.

«Сёння беларусы не могуць скарыстацца сваім канстытуцыйным правам на выказванне пратэсту, правам на масавыя мерапрыемствы. Можна толькі маўчаць і хваліць. Усе нашы партыйныя структуры і актывісты, якія падавалі заяўкі на пікеты ў Берасці, Белаазёрску, Мікашэвічах, Наваполацку, Мазыры, Рэчыцы і Гомлі, маюць намер бараніць правы жыхароў рэгіёнаў», - каментуе ініцыятар падачы заявак у Гомельскай вобласці, чалец прэзідыума БСДП Алег Шабетнік.

Раней Берасцейскі гарвыканкам адмовіў абласной арганізацыі БСДП у правядзенні дэманстрацыі ў Берасці.

У гэтым годзе сацыял-дэмакраты пастанавілі перанесці мерапрыемствы, прысвечаныя Дню міжнароднай салідарнасці працоўных з 1 на 7 траўня праз праваслаўны Вялікдзень. Заяўкі на дэманстрацыю і пікеты структурамі і актывістамі БСДП былі пададзеныя ў Берасцейскай, Віцебскай, Гомельскай і Менскай абласцях.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках