2 траўня 2024, Чацвер, 0:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк рэкамендуе пачаць выдачу новых грошай у банкаматах ужо з 1 ліпеня

85
Нацбанк рэкамендуе пачаць выдачу новых грошай у банкаматах ужо з 1 ліпеня
Фота: AP/Sergei Grits

Нацыянальны банк Беларусі рэкамендаваў камерцыйным банкам ужо з 1 ліпеня арганізаваць выдачу ў банкаматах грашовых знакаў узору 2009 года.

Улічваючы, што менавіта ў першыя дні правядзення дэнамінацыі прагназуецца найбольш высокі попыт з боку насельніцтва на новыя грашовыя знакі, банкам рэкамендавана ўжо з 1 ліпеня забяспечыць працу асобных банкаматаў і правядзенне шэрагу банкаўскіх аперацый, уключаючы валютна-абменныя, з выкарыстаннем грашовай гатоўкі ўзору 2009 года, піша naviny.by.

Пры гэтым пералік банкаматаў, якія будуць загружаныя новымі банкнотамі, павінен быць вызначаны загадзя, а адпаведная інфармацыя своечасова размешчаная на інфармацыйных стэндах, сайтах і г.д. Згаданую інфармацыю неабходна падтрымліваць у актуальным стане аж да поўнага пераводу ўсіх банкаматаў на працу з банкнотамі ўзору 2009 года.

Цягам месяца з пачатку правядзення дэнамінацыі Нацбанк не будзе спаганяць з банкаў плату за падмацаванне новымі банкнотамі, цягам шасці месяцаў - манетамі. Банкам прапанавана ўжываць аналагічны падыход у дачыненні да сваіх кліентаў.

Банкам таксама рэкамендавана цягам шасці месяцаў з пачатку правядзення дэнамінацыі арганізаваць у сваіх касах бясплатны размен банкнот на манеты.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках