5 траўня 2024, Нядзеля, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар АГП: «Парламенцкая» кампанія стартавала

2
Лідар АГП: «Парламенцкая» кампанія стартавала
Анатоль Лябедзька

Актывістаў АГП аштрафавалі за раздачу ўлётак з патрабаваннем адстаўкі ўрада і Лукашэнкі.

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, а таксама актывісты арганізацыі Вольга Маёрава і Дзяніс Красачка 6 траўня аштрафаваныя судом Заводскага раёна Менска адпаведна на 50, 30 і 30 базавых адзінак (10,5, 6,3 і 6,3 млн рублёў) за «раздачу інфармацыйных матэрыялаў, накіраваных супраць улады і ўрада» 14 красавіка каля прахадной Менскага аўтазавода, паведамляе БелаПАН.

Суддзя Алена Някрасава прызнала сяброў АГП вінаватымі ў парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 23.34 КаАП).

Сённяшні разгляд адміністрацыйных спраў, мяркуе Лябедзька, «нельга назваць судом».

«Для нас сёння афіцыйна стартавала выбарчая парламенцкая кампанія. Гэта зусім відавочная падаплёка разгляду адміністрацыйных спраў: цяпер раздача інфармацыйных матэрыялаў крытычнага для ўлады зместу прыраўноўваецца да несанкцыянаванага мерапрыемства. Гэта ўсё супярэчыць Канстытуцыі, закону аб палітычнай партыі», - адзначыў палітык.

Лябедзьку абурае фармулёўка, якой у судзе абгрунтавалі вынясенне штрафаў: «раздача інфармацыйных матэрыялаў, накіраваных супраць улады і ўрада».

«Суддзя спрабавала абгрунтаваць абвінавачванне правядзеннем несанкцыянаванага мерапрыемства, але ўсе сведкі пацвердзілі толькі сам факт раздачы інфармацыйных матэрыялаў, ніхто не казаў, што гэта пікет ці шэсце», - адзначыў ён.

Палітык таксама паведаміў, што на судзе прысутнічалі пасол Вялікай Брытаніі, прадстаўнікі пасольстваў Швэыі і ЗША. «Яны бачылі і чулі, як можна ставіцца да заяваў Ярмошынай і іншых прадстаўнікоў улады аб дэмакратызацыі выбарчага працэсу», - заявіў Лябедзька.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках