5 траўня 2024, Нядзеля, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Sueddeutsche Zeitung: NATO павінна даць разумны адказ Пуціну

1
Sueddeutsche Zeitung: NATO павінна даць разумны адказ Пуціну

Уварванне Уладзіміра Пуціна ва Украіну і ў Сірыю, бясспрэчна, пакінула два зразумелыя пасланні для NATO.

«Па-першае, Расея цяпер будзе дзейнічаць нашмат хутчэй, чым чакалася. А па-другое, яна будзе рабіць гэта нават з большай рашучасцю, на якую быў бы здольны альянс», - піша Штэфан Карнэліус на старонках нямецкай газеты Sueddeutsche Zeitung (пераклад - inopressa.ru).

«І вось цяпер, усяго за два месяцы да сімвалічнага саміту NATO ў Варшаве, гэтая гульня з сюрпрызаў і рашучасці прадаўжаецца, - адзначае аўтар. - Ці то гэта палёты паблізу граніц, ці вайсковыя вучэнні або нарошчванне ўзбраення - Масква ўвесь час знаходзіцца на крок наперадзе NATO. І калі альянс адказвае на гэтую эскалацыю, Расея яшчэ больш закручвае гайкі і, скарыстаўшыся адказам NATO, выстаўляе новыя папрокі».

Апошнім прыкладам сталі навучальныя батальёны NATO колькасцю ад 500 да тысячы чалавек, якія заходні альянс накіроўвае ў Прыбалтыку і Польшчу. Расея адказвае на гэта размяшчэннем трох дывізій колькасцю ад 4 да 10 тысяч жаўнераў кожная.

Аднак накіраваныя ў прыбалтыйскія краіны батальёны практычна не маюць ніякага вайсковага значэння. Тым больш, што яны не ў стане спыніць ваеннае ўварванне. «А вось тры новыя дывізіі - гэта ўжо зусім іншая справа», - рэзюмуе Карнэліус.

«А вось тры новыя дывізіі - гэта ўжо зусім іншая справа. Але NATO пакуль што не знайшло разумнага адказу на расейскі мэсэдж», - адзначае Карнэліус.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках