5 траўня 2024, Нядзеля, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папе Рымскаму ўручаная прэмія імя Карла Вялікага

2
Папе Рымскаму ўручаная прэмія імя Карла Вялікага
ФОТА: DW.COM

Адзначаныя выдатныя намаганні пантыфіка «для захавання міру і ўзаемаразумення ў еўрапейскім грамадстве».

У Ватыкане ў пятніцу, 6 траўня, адбылася цырымонія ўзнагароджання Папы Рымскага Францішка Міжнароднай прэміяй імя Карла Вялікага. Камісія ў прысуджэнні прэміі адзначыла «выдатныя намаганні» пантыфіка «ў захаванні міру, узаемаразумення і міласэрнасці ў еўрапейскім грамадстве». Бургамістр нямецкага горада Ахен Марсэль Філіп (MarcelPhilipp) падчас уручэння ўзнагароды назваў Папу Рымскага «вялікім шчасцем» для Еўропы, «якая ідзе нялёгкім шляхам», піша «Нямецкая хваля».

У цырымоніі ўзнагароджання ўзялі ўдзел кіраўнікі Еўрапарламента, Еўракамісіі і Еўрарады Марцін Шульц (Martin Schulz), Жан-Клод Юнкер і Дональд Туск, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель (Angela Merkel) і дэлегацыя з Ахена, дзе звычайна ўручаецца прэмія. Незадоўга да цырымоніі ўзнагароджання пантыфік правёў сустрэчу з Мэркель, падрабязнасці якой не выдаваліся. Адной з тэм гутаркі, як мяркуецца, стаў міграцыйны крызіс у Еўропе.

«Новы еўрапейскі гуманізм»

Папа Рымскі ў сваім выступе заявіў, што марыць аб «новым еўрапейскім гуманізме», які адрозніваецца здольнасцю да інтэграцыі, дыялогу і крэатыўнасці. «Еўрапейская ідэнтычнасць заўсёды была і застаецца дынамічнай і мультыкультурнай ідэнтычнасцю», - зазначыў ён.

Выступаючы на цырымоніі ўзнагароджання, кіраўнік Еўрарады Дональд Туск выказаў перакананне ў тым, што «сёння, у гэтыя нестабільныя часы базавых зменаў і напружаных выпрабаванняў усе вернікі і няверуючыя маюць патрэбу ў царкве, якая нікога не выключае, а, наадварот, усіх аб'ядноўвае».

Прэмію імя Карла Вялікага прысуджаюць з 1950 года за асаблівыя заслугі ў станаўленні адзінай Еўропы. З 2008 года грашовы эквівалент 5000 еўраў перадаюць у бюджэт моладзевай прэміі імя Карла Вялікага, а лаўрэатам асноўнай узнагароды ўручаюць толькі памятны медаль.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках