4 траўня 2024, Субота, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўмін раздаў прадпрыемствам прэміі, за якія тыя самі ж і заплацілі

3
Саўмін раздаў прадпрыемствам прэміі, за якія тыя самі ж і заплацілі

Каб урад прысудзіў прэмію за якасць, прадпрыемствы плацілі ад 12 да 30 мільёнаў рублёў.

«Сёння ў Менску назвалі беларускіх вытворцаў, якасць прадукцыі якіх заслугоўвае самых высокіх ацэнак», - паведаміла Белтэлерадыёкампанія. Сярод лаўрэатаў ёсць і стратныя прадпрыемствы - Беларускі металургічны завод, Беларускі цэментны завод, Віцебскі мясакамбінат і іншыя.

Сайт charter97.org пацікавіўся, на падставе якіх крытэрыяў улады ацэньваюць якасць прадукцыі прадпрыемстваў.

На сайце gosstandart.gov.by падрабязна распісаныя дакументы, якія фірмы павінны падаць для удзелу ў конкурсе. Гэта заяўка (з базавай інфармацыяй аб прадпрыемстве), справаздача-дэкларацыя (афіцыйная згода арганізацыі з правіламі конкурсу), копія пасведчання аб дзяржрэгістрацыі і копія тытульнага ліста статута. Акрамя гэтага, прадпрыемствы павінны даць справаздачу, у якой самі кіраўнікі (!) павінны ацаніць паводле некалькіх крытэрыяў працу прадпрыемства. На гэтым фармальныя патрабаванні ўрада сканчаюцца. Атрымліваецца, што не Саўмін і не Дзяржстандарт ацэньваюць якасць прадпрыемстваў, а самі прадпрыемствы даюць сабе ацэнку, якой арганізацыі конкурсу наіўна вераць!

Але ёсць яшчэ адзін важны крытэр адбору. Кожнае прадпрыемства, каб удзельнічаць у конкурсе, павінна аплаціць рэгістрацыйны збор. Для прадпрыемстваў з колькасцю, ніжэйшай за 250 чалавек ён складае 12,6 мільёнаў, для прадпрыемстваў, дзе працуе больш за 5 тысяч чалавек - 31,5 мільёна.

Заплаціўшы гэтую суму, прадпрыемства, якое «перамагло», атрымлівае права выкарыстання эмблемы прэміі ў маркіроўцы прадукцыі, дакументацыі і рэкламных матэрыялах цягам трох гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках