29 красавiка 2024, панядзелак, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскім школьнікам хочуць істотна палегчыць жыццё

Украінскім школьнікам хочуць істотна палегчыць жыццё

Міністэрства адукацыі ладзіць рэвізію школьных праграм, каб выявіць лішні матэрыял, які перагружае дзяцей.

Як патлумачыла міністарка адукацыі Украіны Лілія Грыневіч, рэвізія будзе доўжыцца на працягу наступнага года, паведамляе Радыё Свабода.

Перш за ўсё, плануюць перагледзець праграмы пачатковай школы.

"Да першага верасня наш амбіцыйны план зрабіць рэвізію для пачатковай школы. У пачатковай школе асаблівым з'яўляецца тое, што праграмы не арыентаваныя на ўзроставыя асаблівасці", - сказала Грыневіч.

Паводле ейных слоў, такія праграмы не так развіваюць дзяцей, а перагружаюць і адпужваюць ад вучобы. "Калі праз перагрузку дзеці гублялі цікавасць да навучання ў класе 7-8, а цяпер ужо ў трэцім. І з гэтым, несумненна, нешта трэба рабіць", - адзначыла Лілія Грыневіч.

Як паведамлялася, міністарка адукацыі і навукі Украіны Лілія Грыневіч заклікала Вярхоўную Раду Украіны да канца гэтай сесіі прыняць закон аб адукацыі. Таксама, міністр адзначыла, што "ніхто не пойдзе на раптоўнае ўвядзенне 12-гадовага навучання без новага зместу, без зарэзерваваных бюджэтных сродкаў, без адпаведнай падрыхтоўкі настаўнікаў і адпаведнай сеткі ўстаноў".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках