29 красавiка 2024, панядзелак, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскага амбасадара выклікалі ў беларускі МЗС

5
Літоўскага амбасадара выклікалі ў беларускі МЗС
ЭВАЛДАС ІГНАТАВІЧУС
ФОТА: SVABODA.ORG

Амбасадар Літвы Эвалдас Ігнатавічус 6 траўня быў запрошаны ў Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Гэта звязанае з заявай літоўскага замежнапалітычнага міністэрства аб інцыдэнце, які адбыўся ў красавіку пры правядзенні будаўнічых работ на пляцоўцы Беларускай АЭС.

Літоўскаму боку была перададзеная афіцыйная інфармацыя аб адсутнасці якіх-небудзь інцыдэнтаў на будаўнічай пляцоўцы за ўвесь час вядзення работ на аб'екце, паведамляе БелаПАН.

«Міністэрства энэргетыкі Беларусі рашуча пацвярджае, што гэты выпадак неабходна разглядаць выключна як дэфект пры папярэдніх працах у адным з бытавых і падсобных будынкаў. Наступствы гэтага дэфекту былі цалкам ліквідаваныя, і яны не закрануць бяспеку аб'екта ў працэсе будаўніцтва», - гаворыцца ў паведамленні МЗС Беларусі.

МЗС нагадаў, што для забеспячэння якасці будаўнічых работ, а таксама матэрыялаў і абсталявання на пастаяннай аснове праводзяцца ўнутраныя і знешнія інспекцыі.

Беларускі бок пацвердзіў намер правесці місію МАГАТЭ ў разглядзе праектавання пляцоўкі з улікам знешніх падзей (місію SEED) і ўсебаковую ацэнку рызыкі і бяспекі (стрэс-тэсты) Беларускай АЭС.

У строгай адпаведнасці з міжнароднымі абавязаннямі будзе таксама працягнутае супрацоўніцтва Беларусі з міжнароднымі экспэртамі, якія прадстаўляюць МАГАТЭ, Сусветную асацыяцыю аператараў АЭС і іншыя арганізацыі, падкрэслілі ў МЗС.

Акрамя таго, гаворыцца ў паведамленні, Беларусь гатовая абмеркаваць з Літвой згаданы выпадак падчас двухбаковых экспэртных кансультацый, запланаваных на чэрвень гэтага года.

Нагадаем, 5 траўня Міністэрства замежных спраў Літвы ўручыла амбасадару Беларусі Аляксандру Каралю ноту праз «магчымы інцыдэнт на размешчанай у 50 км ад Вільні Астравецкай атамнай электрастанцыі».

«Мы адразу ж, як толькі атрымалі гэтую інфармацыю з нефармальных крыніц, сталі прымаць захады, а сёння ў міністэрства быў выкліканы амбасадар Беларусі, якому была ўручана нота з патрабаваннем тлумачэнняў гэтага інцыдэнту або аварыі, аб іншых магчымых здарэннях, якія здарыліся да гэтага, паколькі аб гэта пішуць беларускія СМІ», - заявіў журналістам у Вільнюсе міністр замежных спраў краіны Лінас Лінкявічус.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках