29 красавiка 2024, панядзелак, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы самы просты спосаб схуднець

3
Названы самы просты спосаб схуднець

Навукоўцы з Карнельскага ўніверсітэта запэўніваюць, што ім удалося знайсці лёгкі і танны спосаб схуднець.

З іх слоў, для таго, каб развітацца з лішнімі кілаграмамі, трэба ўсяго толькі скараціць аб'ём абедзеннай порцыі, паведамляе Хроника.инфо.

Кіраўнік даследавання прафесар Дэвід Лявіцкі і яго студэнтка Карлі Паканоўскі вывучалі рэжым харчавання 17 добраахвотнікаў цягам пяці тыдняў. У першы тыдзень ўдзельнікі елі ўсё, што хацелі. У наступныя два тыдні палова групы выбірала на абед адну з шасці страў з устаноўленым утрыманнем калорый, а ў астатнія прыёмы ежы ім дазвалялі есці ўсё, што яны хацелі і ў любых колькасцях. У апошнія два тыдні другая група добраахвотнікаў прытрымлівалася аналагічных абмежаванняў.

У выніку за 10 дзён сціплых абедаў, калі ўдзельнікі спажывалі на 250 калорый у дзень менш, чым звычайна, яны страцілі ў сярэднім паўкілаграма.

«Калі прытрымлівацца прапанаванага намі рэжыму харчавання цягам года, то можна скінуць больш за 11 кілаграмаў», - кажа Лявіцкі. Ён адзначае, што пасля лёгкага абеду падыспытныя не пачуваліся больш галоднымі праз памяншэнне порцый. Больш за тое, у іх не было патрэбы кампенсаваць недаяданне ў іншыя прыёмы ежы або ў іншыя дні.

Даследаванне паказвае, што заменнікі ежы, якія змяшчаюць шмат бялкоў і клятчаткі, прыводзяць да страты вагі не таму, што зманшаюць апетыт, а праз змяншэння колькасці спажываных калорый. «Для таго каб спыніць развіццё атлусцення, мы павінны навучыцца спажываць менш калорый. Мы прапануем просты і недарагі спосаб схуднець», - заявіў Лявіцкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках