29 красавiка 2024, панядзелак, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як жывецца суседзям Беларусі, якія ўступіў у Еўразвяз

3

Здабыткам еўрапейскага сяброўства адназначна стала стабільная эканоміка, прыемным бонусам - датацыі з цэнтра.

Самае вялікае пашырэнне Еўразвязу адбылося 1 траўня 2004 года, калі ў супольнасць увайшлі дзесяць краін. Акрамя Мальты і Кіпра ў ЕЗ увайшлі былыя краіны сацыялістычнага лагера. 12 гадоў таму агароджа на заходняй мяжы Беларусі стала сцяной, паведамляе «Белсат».

Заяву на ўступленне ў ЕЗ Польшча склала ў 1994-ым. Перамовы цягнуліся 8 гадоў, у 2002-ім патрабавалася толькі ратыфікацыя дзейных сябраў ЕЗ ды фармальная згода саміх палякаў. Рэферэндум у пытанні ўступлення: 77% – за, 23% – супраць. На паралельным плебісцыце ў Літве энтузіястаў ЕЗ было 90%. За 12 гадоў нашыя суседкі карысталіся шанцам па-рознаму, але здабыткам еўрапейскага сяброўства адназначна стала стабільная гаспадарка, прыемным бонусам – датацыі з цэнтру.

Мацей Заневіч, рэдактар парталу «Eastbook» падкрэсліў: «З бюджэту Еўразвязу ў польскі бюджэт было пералічана €75 млрд. 50% дзяржаўных інвестыцыяў пакрывалі еўрапейскія фонды. Гэта агромністыя сродкі! Кожны, хто наведаў цягам гэтых 12 гадоў Польшчу, мог гэта заўважыць – гэтыя 11 тыс км аўтастрадаў».

За гады сяброўства ў Еўразвязе УБП Літвы і сярэдні заробак выраслі ўдвая, але ўдвая вырасла таксама і дзяржаўная пазыка. Нязначна зменшылася беспрацоўе, і значна – колькасць насельніцтва.

Еўразвяз – гэткае футбольнае поле: гульцы выбіраюць багацейшыя клубы, але і ў маленькіх камандаў шанцаў не менш, чым у грандаў.

«Ніхто не глядзіць з вышыні на маленькую Эстонію, таму што прагрэс, які яна дасягнула – відавочны. І Эстонія – прыклад нават для некаторых скандынаўскіх краінаў», – заўважыў Аляксандр Папко, журналіст Беларускай службы Польскага радыё.

У Польшчы за гэты час вялікія датацыі атрымала транспартная сістэма або сельская гаспадарка, але збанкрутавалі верфі ды шахты.

«Да сёння дзяржава моцна апякуецца шахцёрамі. Можна сказаць, што яны страцілі. Выйгралі прадпрымальнікі і актыўныя людзі», – адзначыў Мацей Заневіч, рэдактар парталу «Eastbook».

Еўразвяз – гэта сяброўства з тымі, хто лепшы і разумнейшы за цябе, ды пэўная гарантыя ад іржы ўладаў. Гэта грошы, адкрытыя межы, але і абавязкі. Айчынныя крытыкі Еўразвязу лаюць бараду Канчыты Вурст, а баяцца празрыстасці сістэмы. Каб стаць сябрам джэнтльменскага клубу патрэбныя не прыродныя рэсурсы, а добрае выхаванне.

«Калі краіна знаходзіцца па-за гэтым клубам, ёй вельмі цяжка прытрымлівацца дэмакратыі, вельмі цяжка не скаціцца ў карупцыю і дыктатуру, вельмі цяжка не скаціцца ў алігархічную эканоміку», – звярнуў увагу Аляксандр Папко, журналіст беларускай службы Польскага радыё.

Восем з дзесяці новых сяброў у 2004 годзе разглядалі ўступленне ў ЕЗ як усталяванне гістарычнае справядлівасці. Адзін з польскіх гісторыкаў нават параўнаў падзею з прыняццем хрысціянства.

«У Еўразвяз ніхто не цягнуў палякаў сілай. Хрышчэнне ж адбывалася ў кожнай дзяржаве агнём і мячом. У 2004-ым гэта, напэўна, быў у пэўнай ступені цывілізацыйны выбар. Уваход у Еўразвяз спрычыніўся да таго, што Польшча перастала быць буфернай дзяржавай паміж Усходам і Захадам, і стала часткаю Захаду», – адзначыў Мацей Заневіч, рэдактар парталу «Eastbook».

Зачыненая пасля 2004-га на заходняй мяжы Беларусі брама – фармальна ў ЕЗ, Шэнген ды NATO – гэта брама ў сцяне з дэмакратыяй ды прававымі дзяржавамі. Яе не разбіваюць кувалдай і не пералазяць уночы, а ветліва грукаюцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках