29 красавiка 2024, панядзелак, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз святы на мяжы ўтварыліся чэргі

6
Праз святы на мяжы ўтварыліся чэргі

Святы выклікалі павелічэнне плыні ў памежных пунктах пропуску. На выезд у некаторых пунктах пропуску ўтварыліся чэргі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, піша tut.by.

Паводле традыцыі, найбольш складаная абстаноўка склалася на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Каменны Лог». Паводле інфармацыі а 17.50 на выезд у Літву чакаюць 100 грузавых і 70 легкавых аўтамабіляў. У Катлоўцы ўтварылася чарга з 20 грузавых і 50 легкавых машын. У «Прывалцы» на выезд стаіць 50 легкавых аўтамабіляў.

Невялікія чэргі ёсць і на польскім напрамку. У пункце пропуску «Берставіца» магчымасці ўехаць у Польшчу чакаюць 50 легкавых машын.

Ёсць чэргі і на ўезд ва Украіну - у пункце пропуску «Новая Рудня» сабралася 80 легкавых аўтамабіляў, у пункце пропуску «Новая Гута» - 30 машын.

У Дзяржаўным памежным камітэце ўтварэнне чэргаў звязваюць са святочнымі днямі. Інфармацыя пра чэргі ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу абнаўляецца на інтэрактыўнай мапе кожныя дзве гадзіны. У ДПК рэкамендуюць кіроўцам выбіраць маршруты руху з улікам аператыўных звестак.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках