29 красавiка 2024, панядзелак, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адміністрацыі раёна не падабаецца салатавы колер нашага паркана...»

13

Уладальнікі гаражоў каля МКАД выдаткавалі 3 мільёны на афарбоўку агароджы, але яе колер не задавальняе гарадскія ўлады.

Анатоль Міхайлавіч - старшыня невялікага гаражнага кааператыва недалёка ад МКАД. Летась раённая адміністрацыя папрасіла яго сабраць грошы і пафарбаваць бетонную агароджу: маўляў, выгляд у яе шэры і непрывабны, піша «Комсомольская правда в Беларусі».

ФОТА: Вольга Шылак

- Мы сабралі тры мільёны, купілі фасадную фарбу і пафарбавалі. Нам не казалі ўзгадняць колер, і мы абралі салатавы, - распавядае Анатоль Міхайлавіч. - А цяпер раённая адміністрацыя заяўляе, што колер занадта яскравы, і трэба перафарбоўваць паркан у светлы, пясочны колер!

У кааператыве агулам 122 гаражы. Другі раз збіраць грошы на афарбоўку ўладальнікі самаходаў адмаўляюцца.

- Заробкі ва ўсіх невялікія, шмат хто ўжо на пенсіі. Чаму праз тое, што адміністрацыю не задавальняе колер паркана, нам трэба плаціць двойчы? - здзіўляецца ўладальнік аднаго з гаражоў. - Акрамя колеру за нас ужо выбралі і марку фарбы, адну з самых дарагіх…

У кааператыве палічылі: перафарбоўка паркана каштавацьме ім амаль 5 мільёнаў.

Для развязання праблемы старшыня гаражнага кааператыва тэлефанаваў на гарачую лінію ў Менгарвыканкам - там абяцалі дапамагчы.

ФОТА: Вольга Шылак

- Старшыня Менскага гарадскога савета дэпутатаў Васіль Панасюк у мяне спытаў: «Фарба за год не аблезла?» Не, кажу! Мне адказалі, што будуць разбірацца. Цяпер чакаем афіцыйны адказ, - кажа Анатоль Міхайлавіч.

Канчатковая пастанова яшчэ не прынятая, пытаннем будзе займацца камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама.

- Усе работы, што выконваюцца на аб'ектах, трэба ўзгадняць з адміністрацыяй, - кажа начальніца аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва адміністрацыі Заводскага раёна Марына Піваварчык. - Камітэтам архітэктуры Менгарвыканкама зацверджаная адзіная канцэпцыя ўпарадкавання тэрыторыі МКАД. І для агароджаў існуе адзіны каляровы варыянт.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках