29 красавiка 2024, панядзелак, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ідэолагі не ведаюць, чый Крым

12
Беларускія ідэолагі не ведаюць, чый Крым

У Магілёўскім гарвыканкаме не ведаюць, чый Крым.

Гэта вынікае з адказу ідэолагаў на зварот намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігара Барысава, паведамляе «Радыё Свабода».

Партыец паспрабаваў высветліць, чаму ў гарадскіх крамах і крамах канцылярскіх тавараў прадаюць глобусы, на якіх Крым паказаны часткай Расеі. У сваіх зваротах да ўпраў ідэалагічнай працы ды гандлю і паслуг актывіст запатрабаваў, каб гэтую прадукцыю знялі з продажу.

«Каб яны не ўводзілі ў зман пакупнікоў, бо Беларусь афіцыйна не прызнае анэксіі Крыму Расеяй, і гэта неаднаразова падкрэсліваў Аляксандр Лукашэнка», - даводзіў да чыноўнікаў сваю пазіцыю Ігар Барысаў.

«Пытанні замежнай палітыкі не ўваходзяць у кампетэнцыю ўправы. Для тлумачэнні пытанняў, звязаных з вывучэннем чыннікаў і тэндэнцый міжнароднага развіцця, міжнароднага становішча, з замежнай і ўнутранай палітыкай замежных дзяржаў, вызначэнне прыярытэтаў заменаэканамічнай дзейнасці Вы можаце звярнуцца ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь», - адпісалі партыйцу ідэолагі з Магілёўскага гарвыканкама.

Што да адказу з управы гандлю і паслуг гарвыканкама, то, са слоў Ігара Барысава, чыноўнікі паведамілі яму, што яны накіравалі запыт у Міністэрства замежных спраў Беларусі для «разгляду пытання».

«Ідэолагі гарвыканкама проста самаўхіліліся ад адказу на мой зварот» - каментуе адказы чыноўнікаў сацыял-дэмакрат.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках