4 траўня 2024, Субота, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выратавальнікі змаглі зафіксаваць сігнал зніклага самалёта EgyptAir

Выратавальнікі змаглі зафіксаваць сігнал зніклага самалёта EgyptAir
Фота: AP/Salvatore Cavalli

У Міжземным моры ў раёне катастрофы самалёта зафіксаваныя сігналы, якія могуць належаць бартавым самапісцам авіялайнера.

"Французскае судна La Place французскага флоту, якое ўдзельнічае ў пошуках двух бартавых самапісцаў самалёта A320, упаўшага ў Міжземнае мора ў сярэдзіне мінулага месяца, атрымала з дапамогай свайго пошукавага абсталявання сігналы з марскога дна ў зоне пошуку абломкаў, якія, як мяркуецца, належаць аднаму з самапісцаў", - цытуе заяву егіпецкіх следчых ВВС.

Самалёт А320 авіякампаніі EgyptAir, які выконваў рэйс з Парыжа ў Каір, у ноч на 19 траўня ўпаў у Міжземнае мора. На борце авіялайнера знаходзіліся 66 чалавек, у тым ліку 56 пасажыраў. Усе яны загінулі.

Праз тыдзень грэцкі ўрад праінфармаваў аб выяўленні ў Міжземным моры абломкаў, багажу і парэшткаў людзей са зніклага самалёта.

Аналіз парэшткаў ахвяр катастрофы самалёта А320 авіякампаніі EgyptAir у Міжземным моры дазваляе выказаць здагадку, што на борце адбыўся выбух, распавёў журналістам экспэрт-крыміналіст, які пажадаў застацца неназваным.

Афіцыйна аб прычынах катастрофы дагэтуль не паведамлялася.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках