3 траўня 2024, Пятніца, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суддзя Шабуня: Чым вас не задавальняе «рэферэндум» 1995 года?

21
Суддзя Шабуня: Чым вас не задавальняе «рэферэндум» 1995 года?
Вікторыя Шабуня

Актывіста Юрыя Лукашэвіча аштрафавалі на 20 базавых адзінак за бел-чырвона-белы сцяг на Кастрычніцкай плошчы.

Акцыя «Праспект Нацыянальнага сцяга», якая прайшла ў Менску 14 траўня, скончылася для яе ўдзельнікаў складаннем пратаколаў і судамі. Сёння за бел-чырвона-белы белы сцяг у судзе Цэнтральнага раёна Менска асудзілі яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі - Юрыя Лукашэвіча.

Суддзя Вікторыя Шабуня спрабавала высветліць стаўленне Лукашэвіча да афіцыйнай сімволікі, сказала яму: «У 1995 годзе быў рэферэндум і што вас там не задаволіла?»

Адбылася нават невялікая сварка з нагоды таго, ці законны быў рэферэндум і што хацеў данесці сваімі дзеяннямі Лукашэвіч на Кастрычніцкай плошчы, паведамляе сайт spring96.org.

У якасці сведкі выступіў супрацоўнік міліцыі Андрэй Шушко, які ў той дзень нёс дзяжурства на плошчы. Ён паведаміў, што пазнаў Лукашэвіча, які трымаў сцяг і расцяжку. Ягоны калега Дзяніс Вясняк слова ў слова паўтарыў папярэднія паказанні.

Сведка, які складаў пратакол, паведаміў, што 23 траўня Лукашэвіч быў апытаны ў РУУС, і пагадзіўся са сваімі сведчаннямі.

Суддзя Вікторыя Шабуня вынесла пастанову - прызнаць Юрыя Лукашэвіча вінаватым у парушэнні арт.23.34 КаАП і пакараць штрафам сумай 20 базавых адзінак.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках