2 траўня 2024, Чацвер, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва дзіцячага садка прапануе бацькам самім зрабіць рамонт

37

Некаторыя бацькі задаюць пытанне - на што трацяцца бюджэтныя грошы і навошта тады наогул плаціць падаткі?

У Беларусі, што пазіцыянуе сябе як сацыяльная дзяржава, паборы з бацькоў, чые дзеці наведваюць школы і дзіцячыя садкі, сталі настолькі штодзённай справай, што шмат хто проста змірыліся з гэтым і гатовыя плаціць за ўсё, што ім скажуць. Аплачваць рамонт класаў у школах, груп у дзіцячых садках, замену вокнаў, дзвярэй і іншае. Аднак, не ўсе згодныя з такім парадкам рэчаў. Некаторыя бацькі задаюць пытанне - на што трацяцца бюджэтныя грошы і навошта тады наогул плаціць падаткі?

Менскі дзіцячы садок санаторнага тыпу №402 - гэта асобная гісторыя, вартая грамадскай увагі, а можа быць і ўвагі следчых органаў, піша аўтар «Блогу Менска».

Каб уладкаваць дзіця ў гэты сад, бацькам прапануюць (вядома ж, добраахвотна!) зрабіць рамонт у групе (на сценах - грыбок пасля прарыву каналізацыі), а таксама набыць дзіцячыя ложкі і шафкі для пераапранання. Тым, хто адмовіцца - выдадуць выкінутую на сметнік (!) мэблю 80-х гадоў мінулага стагоддзя. «Столяр нешта там адрэжа, падкруціць і ваша дзіця не будзе сябе адчуваць абдзеленым...»

Маладыя бацькі наважыліся адправіцца на размову да загадчыцы дзіцячага садка, што б разабрацца ў гэтай сітуацыі. На канале YouTube з'явілася відэа, знятае відэакамерай:

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках