15 траўня 2024, Серада, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўнага расейскага заўзятара выправадзілі з Францыі

18

Разам з кіраўніком Усерасійскага аб'яднання заўзятараў Аляксандрам Шпрыгіным з Францыі вышлюць яшчэ 20 фанатаў каманды РФ.

Усерасейскае аб'яднанне балельшчыкаў (УАБ) паведаміла, што яго кіраўніка Аляксандра Шпрыгіна выдвараюць з Францыі, дзе праходзіць чэмпіянат Еўропы ў футболе.

У паведамленні на сайце арганізацыі гаворыцца, што ўлады Марсэлю наважылі выслаць з Францыі 20 з 40 затрыманых сяброў дэлегацыі УАБ, у тым ліку Шпрыгіна, паведамляе расейская служба ВВС.

АЛЯКСАНДР ШПРЫГІН
ФОТА: РІА НОВОСТИ

Сам Шпрыгін растлумачыў, што аб адпаведнай пастанове даведаўся з пастановы прэфекта Марсэлю, якую яму ўручылі.

Са слоў кіраўніка УБП, у дакуменце гаворыцца, што выслаць заўзятараў з краіны наважана на падставе інфармацыі, атрыманай ад расейскага боку.

Згодна з дакументам, Расея паведаміла французам, што сябры дэлегацыі УАБ "могуць уваходзіць у групы актыўных заўзятараў і тым самым быць пагрозаю для бяспекі".

Шпрыгін адзначыў, што гаворка ідзе менавіта пра выправаджэнне, а не аб дэпартацыі без права вяртання. Іншымі словамі, візы высланых расейцаў, са слоў кіраўніка УАБ, не будуць ануляваныя.

На выкананне пастановы аб высылцы 20 заўзятараў улады Марсэлю адвялі пяць дзён. Шпрыгін заявіў, што плануе абскардзіць пастанову.

Аўтобус з расейскімі балельшчыкамі затрымалі ў Марсэлі 14 чэрвеня. Ён накіроўваўся ў Ліль, дзе днём пазней расейская каманда павінна была правесці свой другі матч на Еўра-2016.

Сябраў дэлегацыі было наважана затрымаць на 48 гадзін для далейшага разгляду.

Французскія ўлады надаюць павышаную ўвагу расейскім заўзятарам праз бойкі, якія адбыліся ў Марсэлі паміж расейскімі і англійскімі фанатамі 11 чэрвеня.

У сутыкненнях пацярпелі больш за 30 чалавек, а 50-гадовы англійская заўзятар атрымаў цяжкія траўмы, якія справакавалі смерць мозгу.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках