26 красавiка 2024, Пятніца, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Смаргоні Audi трапіла пад цягнік

Кіроўца легкавіка збег, пасажыр - у рэанімацыі.

У Смаргоні 17 чэрвеня, пад 01.40, на чыгуначным пераездзе на вуліцы Гагарына, абсталяваным святло-гукавой сігналізацыяй, Audi A8 трапіла пад грузавы цягнік. Пра гэта паведамілі ў МНС.

У момант аварыі ў самаходзе знаходзіліся кіроўца і пасажыр. Мужчына, які кіраваў Audi, з месца аварыі ўцёк. Пасажыр у цяжкім стане дастаўлены ў шпіталь.

У выніку ДТЗ аўтамабіль атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні. У грузавога цягніка пашкоджана пярэдняя частка адбойнік. Чыгуначнае палатно не пашкоджанае, затрымка руху гэтага цягніка склала 3 гадзіны 49 хвілін, затрымкі руху іншых цягнікоў не было.

Фота: МНС
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках