28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз падоўжыў на паўгода санкцыі супраць Расеі

1
Еўразвяз падоўжыў на паўгода санкцыі супраць Расеі
Фота: Getty Images

Фармальна адпаведны дакумент павінен быць падпісаны ў пятніцу на сустрэчы міністраў аб справах Еўразвязу.

Сталыя прадстаўнікі краін Еўразвязу ў Брусэлі пагадзіліся падоўжыць сектаральныя санкцыі супраць Расеі да канца студзеня 2017 года. Пра гэта піша Reuters, спасылаючыся на дыпламатычныя крыніцы (пераклад - РБК).

Як пісала The Wall Street Journal, у тым выпадку, калі дыпламаты дамовяцца ў пытанні падаўжэння санкцый супраць фінансавага, энэргетычнага і абароннага сектараў, то міністры ў справах ЕЗ фармальна падпішуць адпаведны дакумент у пятніцу, 24 чэрвеня.

Нагадаем, што цяпер дзейнічаюць тры пакеты антырасейскіх санкцый ЕЗ. Тэрмін дзеяння эканамічнага санкцыйнага блока заканчваецца 31 ліпеня гэтага года. Да 15 верасня дзейнічаюць персанальныя санкцыі супраць грамадзян РФ і Украіны, якія ўважаюцца адказнымі за падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Санкцыі супраць Крыму былі нядаўна падоўжаныя да 23 чэрвеня 2017 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках