1 траўня 2024, Серада, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За дзень да суду прадпрымальніца выскачыла з акна восьмага паверха

44
За дзень да суду прадпрымальніца выскачыла з акна восьмага паверха

Старшыня РГА «Перспектыва» мяркуе, што яе маглі давесці да самагубства.

А 4 раніцы 21 чэрвеня 55-гадовая гомельская прадпрымальніца Таццяна Дупанава выскачыла з акна шматпавярховіка і разбілася да смерці. На наступны дзень прадпрымальніцу павінны былі судзіць, паведамляе «Радыё Свабода».

«Два тыдні таму яна ехала гандляваць у Чачэрск. Дарогай яе спынілі супрацоўнікі ДАІ, - пераказвае старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка. - Выявілася, што ў яе ў накладной не была пазначаная дата разгрузкі. Калі яна адразу ж ўпісала дату, Супрацоўнікі ДАІ сказалі, што іх гэта не хвалюе, і выклікала АБЭЗ. Тыя адвезлі яе ў пастарунак, прыехала падатковая інспекцыя, яе больш за тры гадзіны пратрымалі, складалі пратаколы. Натуральна, тавар увесь забралі, выклікалі ў падатковую інспекцыю. Потым яна паехала гандляваць у Буда-Кашалёва, каб «адбіць» штрафы, дваццаць сукенак везла. І як знарок прыйшлі дзве жанчыны, сфатаграфавалі яе пункт, і яе выклікалі ў падатковую інспекцыю - маўляў, якое права вы маеце гандляваць.

Пасля гэтага яна пачала ўсяго баяцца, стала казаць, што там купляла валюту, там пабудавала кватэру, цяпер пра гэта пачнуць пытацца... Потым пачала падскокваць, калі праязджалі машыны. У апошнія дні з яе размоваў з сяброўкамі я так зразумеў, што яна ўсё для сябе вызначыла, развітвалася ўжо з імі.

Заўтра меўся быць суд. У яе ўсё думкі былі толькі пра гэта. Казала, што вельмі баіцца таго, што з ёй зробяць, вельмі накруціла сябе. Казала, што з ёй вельмі нахабна размаўлялі ў падатковай інспекцыі: гаварылі, што пакараюць яе так, і так... Усе ведалі, што яна была нармальным чалавекам, сумленным, заўсёды старалася нічога не парушаць. Яе давялі ўсімі гэтымі праверкамі, аблавамі. Гэта сто адсоткаў».

На час прызначэння пасяджэння паводле справы Дупанавай сяброўкі прадпрымальніцы збіраюцца прынесці вянкі да будынка суда. Час і месца пахавання пакуль невядомыя.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках