3 траўня 2024, Пятніца, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст-фрылансер: Жывыя-здаровыя, ідзем здымаць пабоі

2
Журналіст-фрылансер: Жывыя-здаровыя, ідзем здымаць пабоі
ФОТА: SVABODA.ORG

Кастусь Жукоўскі, якога брутальна затрымалі на Гомельшчыне, распавёў пра сваё самаадчуванне.

«Жывыя-здаровыя, ідзем з калегам здымаць пабоі. Баліць ключыца і рукі нямеюць. Заяву падалі на правядзенне праверкі па факце. Тэлефон забраў. З нас знялі кайданкі, і мянты ўцяклі ў свае кабінеты. Быў участковы, які казаў «складаем пратакол», але ніякіх пратаколаў не складалі, папер не далі. Трымалі прыкладна шэсць гадзін. Камера працуе, запісы аддалі, але сабе скінулі відэа», - распавёў журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі, паведамляе «Белсат».

Нагадаем, Канстанцін Жукоўскі разам з аператарам здымаў рэпартаж пра стан эканомікі ў беларускіх рэгіёнах. Іх працу раптам перапынілі супрацоўнікамі міліцыі, якія пад'ехалі і брутальна іх затрымалі.

Пазней Жукоўскі распавёў, што яго павалілі на падлогу, на галаву станавіліся каленам, ціснулі ў плітку, ламалі рукі, душылі, пасля дасталі кайданкі, прыціснулі так, што давялося выклікаць «хуткую» - у яго быў падвышаны ціск.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках