27 красавiка 2024, Субота, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд забараніў увоз беларускай кураціны

15
Рассельгаснагляд забараніў увоз беларускай кураціны
ФОТА: РАССЕЛЬГАСНАГЛЯД

Пад забарону патрапіла прадукцыя пяці беларускіх прадпрыемстваў.

У прадукцыі пяці беларускіх прадпрыемстваў Рассельгаснагляд выявіў парушэнне ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза. Установа звярнулася да беларускіх калег з просьбай прыняць усе меры для недапушчэння яе на расейскі рынак.

Як паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду, парушэнні неаднаразова выяўляліся ў прадукцыі прадпрыемстваў «Сервалюкс Агра СЗАТ «Сервалюкс», ААТ «Птушкафабрыка «Дружба», ААТ «Птушкафабрыка «Рассвет», ААТ «Александрыйскае» і ААТ «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат».

«Улічваючы характар выяўленых парушэнняў, Рассельгаснагляд звярнуўся ў Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь з просьбай прыпыніць сертыфікацыю прадукцыі згаданых прадпрыемстваў і прыняць усе неабходныя захады для недапушчэння паставак у Расейскую Федэрацыю падкантрольных тавараў, з парушэннем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў еўразійскага эканамічнага саюза і Расейскай Федэрацыі», - гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду.

Беларуская ветэрынарная служба пасля звароту Рассельгаснагляду ўвяла часовыя абмежаванні на пастаўку прадукцыі згаданых прадпрыемстваў на тэрыторыю Расеі.

Раней, нагадаем, адбылася тэлефонная размова паміж кіраўніком расейскай установы Сяргеем Данквертам і намеснікам міністра сельскай гаспадаркі Беларусі Аляксандрам Субоціным, падчас якога былі выказаныя прэтэнзіі да якасці беларускага малака.

«Я не бачу праблему, якая б наўпрост тычылася б Беларусі. Што нам прад'яўляюць, пакуль яшчэ невядома. Уся прадукцыя, якая пастаўляецца з Беларусі на рынак Расейскай Федэрацыі, вывераная, якасная, не выклікае ніякага сумневу ў спажыўца», - пазней пракаментаваў гэтую інфармацыю міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Леанід Заяц.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках