26 красавiка 2024, Пятніца, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трансляцыі матчаў значна цікавейшыя за выступы Лукашэнкі»

7
«Трансляцыі матчаў значна цікавейшыя за выступы Лукашэнкі»

Дыктатар казаў нейкія агульныя словы, якія беларусы чуюць ужо больш за дваццаць гадоў, а сітуацыя становіцца толькі горшай.

У экспрэс-каментары «Салідарнасці» палітолаг Валерый Карбалевіч выказаў меркаванне, што правядзенне «ўсебеларускага народнага сходу», якое ў чацвер скончылася ў Менску, наўрад ці дасць для беларускіх уладаў хоць нейкі ідэалагічны эфект, піша «Салідарнасць»

- Вельмі дрэнная эканамічная сітуацыя, вельмі дрэнны сацыяльны фон - і грамадства, уласна кажучы, нічога не пачула абнадзейлівага, - сказаў ён. - Простых і зразумелых абяцанняў - накшталт «тысячы даляраў заробку» - не было, а былі нейкія агульныя словы, якія беларусы чуюць ужо больш за дваццаць гадоў, а сітуацыя становіцца толькі горшай.

На думку палітолага, у гэты раз «нешматлікія абывацелі сядзелі дзве гадзіны і слухалі выступ Лукашэнкі, асабліва, калі на іншых каналах ішоў футбол»:

- Праз два тыдні ўсё гэта забудзецца - гэта значыць, як піяр-акцыя гэты сход ніякага эфекту не даў. Гутарак было шмат, маштаб піяру быў вялікі, але рэальныя канкрэтныя вынікі ад гэтага будуць мінімальнымі.

У той жа час, са словаў суразмоўцы, сход паказаў, што ўлада пакуль яшчэ адчувае сябе дастаткова ўпэўнена.

- Яны бачаць, што нічога не адбываецца ў грамадстве, што эканамічны крызіс так і не перарос у сацыяльны, не кажучы ўжо пра палітычны. У краіне амаль адсутнічаюць пратэсты - і гэта надае ўладзе ўпэўненасці. Менавіта таму яна кардынальна нічога змяняць не будзе - адсюль і размовы пра эвалюцыйныя, а не рэвалюцыйныя перамены. Пэўныя змены, вядома, будуць, але хутчэй касметычнага характару, - падвёў вынік Валерый Карбалевіч.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках