2 траўня 2024, Чацвер, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вадзім Іосуб: Сёння еўра рэзка ўпадзе, але потым пачнецца яго рост

Вадзім Іосуб: Сёння еўра рэзка ўпадзе, але потым пачнецца яго рост
Вадзім Іосуб

Тэндэнцыя зніжэння еўра і фунта працягвацца не будзе.

У сувязі з вынікамі рэферэндуму ў Вялікабрытаніі, 24 чэрвеня на сусветных фондавых біржах пачалося падзенне курсу фунта і еўра.

Старшы фінансавы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб кажа, што з рублём у дачыненні да валютнага кошыку нічога не адбудзецца, паведамляе «Еўрарадыё». На сённяшніх таргах аналітык прадбачыў рост даляра, але і адначасовае падзенне курсу еўра. Але далей гэтая тэндэнцыя прадаўжацца не будзе.

«Чакаць далейшага зніжэння еўра і фунта да даляра я б не стаў. Хутчэй за ўсё пасля рэзкага падзення, яны узновіць свой рахунак», - мяркуе Вадзім Іосуб.

Са слоў аналітыка, беларусам прадаваць еўра і фунты ўжо позна. Але калі захоўваць свае ашчаджанні ў розных валютах, на гэтым скачку людзі нічога не страцілі б, бо курс даляра вырас, а курс еўра ўпаў.

Для беларусаў рэзкі рост даляра будзе адчувацца толькі сёння, кажа аналітык, далей вынікі рэферэндуму ўплываць на яго ўжо не будуць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках