2 траўня 2024, Чацвер, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежным журналістам забаранілі здымаць абмеркаванне чарговага «ўшчыльнення» ў Менску

3

Інцыдэнт адбыўся ў менскай гімназіі №1, дзе праходзіла грамадскае абмеркаванне будаўніцтва новага гандлёвага цэнтра.

Супрацоўнікі міліцыі на чале з кіраўніком Ленінскага РУУС Максімам Свірыдавым у чацвер вечарам забаранілі незалежным журналістам здымаць грамадскае абмеркаванне і пагражалі выдаліць з залі, паведамляе baj.by.

Інцыдэнт адбыўся ў памяшканні сталічнай гімназіі №1, дзе праходзіла грамадскае абмеркаванне будаўніцтва новага гандлёвага цэнтра на вуліцы Малініна.

Супрацоўнікі міліцыі спачатку перапісалі пашпартныя звесткі незалежных журналістаў Юліі Лабанавай і Аляксандра Любенчука, а потым забаранілі карэспандэнтам весці здымкі падчас сустрэчы. Міліцыянты заявілі, што ў адваротным выпадку журналістаў выдаляць з памяшкання.

Карэспандэнты расцэньваюць гэты выпадак, як наўмысную перашкоду іх прафесійнай працы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках