27 красавiка 2024, Субота, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адзін жыхар Віцебска саскочыў з моста ў Дзвіну

23

Увечары 24 чэрвеня ў Віцебску малады мужчына саскочыў у Дзвіну з сярэдзіны моста Кірава.

Пра гэта распавялі рыбакі, якія сталі відавочцамі здарэння, перадае БелаПАН.

Мужчына скокнуў з цэнтральнага пралёта моста і ўпаў у ваду блізу фарватэру, дзе цяпер глыбіня пад 2 мэтры. Са слоў ратавальнікаў, скакун, напэўна, не выцяўся аб дно і быў жывы, калі яго выцягнулі з вады.

Пацярпеламу надалі першую медыцынскую дапамогу на сходах, якія вядуць з набярэжнай Дзвіны да драматычнага тэатра, а затым на насілках перанеслі ў самаход «хуткай дапамогі» і павезлі ў шпіталь.

Гэта ўжо другі выпадак у Віцебску за сем дзён, калі з гарадскіх мастоў скачуць у Дзвіну - 18 чэрвеня 25-гадовы госць вяселля саскочыў з моста Блахіна і загінуў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках