3 траўня 2024, Пятніца, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шатландыя гатовая накласці вета на выхад Брытаніі з Еўразвяза

8
Шатландыя гатовая накласці вета на выхад Брытаніі з Еўразвяза
ФОТА: REUTERS

Працэдура выхаду з ЕЗ павінна спачатку прайсці зацвярджэнне парламентам Шатландыі.

"Шатландыя ясна і цвёрда прагаласавала за тое, каб застацца часткай Еўразвяза", – падкрэсліла лідар Шатландскай нацыянальнай партыі ў інтэрв'ю нядзельнай праграме ВВС з вядоўцам Эндру Марэй.

Першы міністр Шатландыі Нікала Стэрджэн заявіла, што шатландскі парламент можа накласці вета на выхад Вялікай Брытаніі з складу Еўрапейскага Звяза.

У інтэрв'ю ВВС яна сказала, што парламент Шатландыі павінен афіцыйна пагадзіцца на выхад Брытаніі з ЕЗ і што яна будзе заклікаць шатландскіх парламентарыяў галасаваць супраць гэтага.

Пераважная большасць выбарнікаў Шатландыі прагаласавалі за тое, каб застацца ў складзе ЕЗ.

Паводле словаў Стэрджэн, яна хоча абараніць народ Шатландыі ад негатыўных наступстваў "брэксіту".

"Шатландыя ясна і цвёрда прагаласавала за тое, каб застацца часткай Еўразвяза", – падкрэсліла лідар Шатландскай нацыянальнай партыі (SNP).

Раней яна адзначала, што "брэксіт" можа стаць падставай да правядзення другога рэферэндуму наконт пытання пра незалежнасць Шатландыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках