28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шатландыя збіраецца правесці рэферэндум аб незалежнасці

6
Шатландыя збіраецца правесці рэферэндум аб незалежнасці
ФОТА: REUTERS

Большая частка насельніцтва Шатландыі падчас рэферэндуму аб сяброўстве Вялікабрытаніі ў Еўразвязе прагаласавала за тое, каб застацца ў ЕЗ.

Урад Шатландыі пачне рыхтаваць заканадаўчую базу для правядзення новага рэферэндуму аб незалежнасці, заявіла першая міністарка Шатландыі Нікола Стэрджан.

Са слоў Стэрджан, для пачатку падрыхтоўкі дакументаў трэба пастанова парламента аб тым, што рэферэндум - гэта найлепшы спосаб захаваць месца Шатландыі ўнутры Еўразвязу і адзінага еўрапейскага рынку, паведамляе BBC.

Большая частка насельніцтва Шатландыі падчас рэферэндуму аб сяброўстве Вялікабрытаніі ў Еўразвязе прагаласавала за тое, каб застацца ў ЕЗ.

"Шатландыя ясна і рашуча прагаласавала за тое, каб застацца часткай Еўразвязу", - адзначыла Стэрджан у сувязі з гэтым. Паводле ейных слоў, краіна бачыць сваю будучыню менавіта ў складзе адзінай Еўропы.

Першы рэферэндум аб незалежнасці рэгіёну прайшоў у 2014 годзе. На ім больш за 50% грамадзян, якія галасавалі выказаліся за тое, каб Шатландыя засталася частка Вялікабрытаніі.

У чацвер у Вялікабрытаніі прайшло галасаванне наконт сяброўства ў ЕЗ. Большая частка насельніцтва краіны прагаласавала за выхад з Еўразвязу. Пасля гэтага прэм'ер-міністр краіны Дэвід Кэмеран заявіў, што сыходзіць у адстаўку.

Лідары Еўразвязу ўжо прынялі супольную заяву, у якім выказалі павагу да выбару брытанскага народа і папрасілі Лондан не марудзіць з выхадам з ЕЗ. Працэс адмовы ад сяброўства ў Еўразвязе можа заняць блізу двух гадоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках