26 красавiка 2024, Пятніца, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праціўнікі Brexit сабралі 3 мільёны подпісаў за новы рэферэндум у Вялікай Брытаніі

13
Праціўнікі Brexit сабралі 3 мільёны подпісаў за новы рэферэндум у Вялікай Брытаніі

Для таго, каб дакумент быў разгледжаны парламентам краіны, дастаткова 100 тысяч подпісаў.

Петыцыя за правядзенне новага рэферэндуму аб далейшым знаходжанні Вялікай Брытаніі ў Еўразвязе набрала за суткі тры мільёны подпісаў. Для разгляду дакумента парламентам краіны дастаткова 100 тысяч, паведамляе lenta.ru.

«Мы заклікаем урад ужыць правіла, паводле якога, калі колькасць прагаласаваўшых «за» ці «супраць» сяброўства ў ЕЗ меншая за 60 адсоткаў, а прыход склаў ніжэй за 75 адсоткаў, то павінен быць праведзены яшчэ адзін рэферэндум», - гаворыцца ў тэксце.

Нагадаем, большасць брытанцаў, якія ўзялі ўдзел у праведзеным у чацвер рэферэндуме аб далейшым сяброўстве Брытаніі ў ЕЗ, прагаласавалі за выхад краіны з Еўразвязу.

Прыход на рэферэндуме склаў 71,9%.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках