4 траўня 2024, Субота, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: Падтрымаць палітвязня - гэта падтрымаць Хрыста

11
Зміцер Дашкевіч: Падтрымаць палітвязня - гэта падтрымаць Хрыста
ЗМІЦЕР ДАШКЕВІЧ

Шматлікія пакаленні людзей і шмат у якіх народаў змагаліся за праўду.

Пра гэта напісаў сустаршыня «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч на сайце арганізацыі.

«Некаторым выпала дачакацца пераможных вынікаў сваёй самаахвярнасці, але большасць, на жаль, перамогі праўды ўбачыць не магла.

Узнікае пытанне: а для чаго тады яны ўвогуле ішлі супраць хлусні і узурпатара? Ішлі, безумоўна, дзеля іншых людзей і наступных пакаленняў. Але гэта не ўсё. Сам Ісус Хрыстос сведчыць, што змагары за праўду маюць самую вялікую ўзнагароду гэтага свету - Валадарства Нябеснае.

У Нагорнай казані Ён кажа:

«Дабрашчасныя гнаныя за праўду, бо іхняе ёсць Валадарства Нябеснае» (паводле Мацвея 5:10)», - піша Зміцер Дашкевіч.

«І вось тут узнікае пытанне ўжо да нас: як мы падтрымліваем тых, хто знаходзіцца на самым пярэднім фронце барацьбы за праўду - на вайне, на барыкадах або ў турме? У нашых варунках гаворка пакуль што пра тых, хто несправядліва зняволены, хто за праўду пазбаўлены волі.

Давайце не будзем абыякавымі назіральнікамі, давайце падтрымліваць гнаных за праўду - палітвязняў. Пагатоў, каб выявіць сваю падтрымку, пакуль што не трэба і асаблівай ахвярнасці - дастаткова проста ўзяць асадку ў рукі і напісаць палітвязню цёплыя словы салідарнасці. Сёння, у святочны нядзельны дзень, дашліце паштоўку Эдуaрду Пальчысу, іншым палітвязням. Хто ведае, можа гэтым самым мы дапамагаем не толькі арыштанту, але і самому Хрысту?», - заклікае Зміцер Дашкевіч.

Адрас для перапіскі: 222160, Менская вобл., Жодзіна, вул.Савецкая, 22А, турма №8. Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках