29 красавiка 2024, панядзелак, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробкі на БелАЗе знізіліся да $175

70

Рэзкае зніжэнне заробкаў адбылося на найбуйнейшым прадпрыемстве краіны.

- Агульную сітуацыю можна ахарактарызаваць як цяжкую. «БелАЗ» быццам бы і працуе, быццам бы там і пяцідзёнка, але на справе ў пяты працоўны дзень завод часта прастойвае, рабочым выплачваюць дзве траціны тарыфнай стаўкі. Вясной пагаворвалі, што прадпрыемства перавядуць на чатырохдзёнку, але, відаць, не адважыліся. Таму што калі яшчэ і флагман прамысловасці будзе прастойваць, то якая можа быць ацэнка сітуацыі ў краіне? Афіцыйна кажуць, што сярэдні заробак на БелАЗе 5-6 млн рублёў, але я размаўляла з работнікамі прадпрыемства, і яны кажуць, што заробак 3,5 млн - не рэдкасць. За кошт заробкаў кіраўнікоў можа і выходзіць сярэдняя 5-6 млн, - распавяла Святлана Лапіцкая, піша praca-by.info.

- Нікога не здзівіш чатырохдзёнкай на Кавальскім заводзе цяжкіх штамповак. На «Світанак» нядаўна прыйшоў новы кіраўнік, узяліся за нейкія новыя праекты, паглядзім, што будзе далей. Але работніцы кажуць, што заробкі за апошні час упалі.

Некаторыя ездзяць на працу ў Менск, да якой гадзіны на маршрутцы. Але гэта трэба мець добрую працу: у адзін бок на маршрутцы 25 тысяч рублёў, за месяц блізу мільёна на праезд трэба аддаць, - распавяла праваабаронца.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках