30 красавiка 2024, aўторак, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах прадаюць з аўкцыёну мясакамбінат

3

Цягам 25 гадоў мясцовыя ўлады не спрабавалі дабудаваць і задзейнічаць у працу будынак мясакамбіната.

Велізарны мясакамбінат ў Баранавічах плошчай 47 тысяч квадратных метраў прадае фонд «Брэстаблмаёмасць», паведамляе tut.by.

Будаўніцтва новага комплексу перапрацоўкі мяса пачалося яшчэ ў 1989 годзе ў сувязі з неабходнасцю пашырэння вытворчых магутнасцяў Баранавіцкага мясакансервавага камбіната, будынак якога размяшчаўся амаль у цэнтры горада. Але скончыць будаўнічыя працы так і не атрымалася. Распад СССР перакрэсліў усе планы кіраўніцтва камбіната, і гатовы больш чым на 40% аб'ект давялося замарозіць. З тых самых часоў мясакамбінат так і не дабудавалі.

Лот ўяўляе з сябе некалькі гаспадарчых будынкаў: чатырохпавярховы адміністрацыйна-бытавы корпус, двухпавярховы будынак халадзільніка з кампрэсарнай, паветраахаладжальнікамі, рэсіверамі і штангавымі канвеерамі, мясатлушчавы корпус, цэх тэхнічных фабрыкатаў і іншыя прыбудовы.

Акрамя таго, да мясакамбіната падведзены неабходныя камунікацыі і маецца базавая інфраструктура - аўтамабільная дарога і знешні чыгуначны шлях працягласцю 1,3 км.

Пачатковы кошт лота складае 296 базавых велічынь, або 62 160 000 рублёў, што блізу 3 тысяч даляраў.

Згодна з заканадаўствам, браць удзел у таргах і набыць аб'ект нерухомасці можа любы ахвочы - няхай гэта будзе арганізацыя, індывідуальны прадпрымальнік або фізічная асоба.

У якасці бонуса новаму ўладальніку аб'екта даецца зямельны ўчастак плошчай 18,27 га. Тэрмін арэнды - 30 гадоў.

Таргі адбудуцца 21 ліпеня на электроннай гандлёвай пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках