30 красавiка 2024, aўторак, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве праходзіць саміт кіраўнікоў МЗС ЕЗ у пытанні Brexit

1
У Варшаве праходзіць саміт кіраўнікоў МЗС ЕЗ у пытанні Brexit
ФОТА З САЙТА PARLIAMENTARY.EU

Міністры сустрэліся ў Варшаве для абмеркавання магчымых сцэнароў пасля выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ.

Пра гэта распавёў кіраўнік прэс-службы МЗС Рафал Сабчак.

Паводле ягоных слоў, сустрэча міністраў замежных спраў большасці краін ЕЗ адбудзецца сёння пасля абеду. Пры гэтым кіраўнік прэс-службы МЗС Польшчы не ўдакладніў спіс удзельнікаў сустрэчы, паведамляе «Радыё Польшча».

«Паколькі гэтая ініцыятыва з'явілася нядаўна, прадаўжаюцца кансультацыі з нашымі партнёрамі. Мы хочам, каб сустрэча адбылася ў як мага шырокім коле. Мы мяркуем, што неабходна размаўляць з усімі, адсюль і гэтая ініцыятыва міністра Вашчыкоўскага», - паведаміў Рафал Сабчак.

Паводле ягоных слоў, міністры замежных спраў ЕЗ могуць сустракацца ў розных фарматах у рамках ЕЗ, але важна, каб гэта была партнёрская дыскусія.

Раней паведамлялася, што кіраўнік МЗС Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі арганізуе ў панядзелак 27 чэрвеня ў Варшаве саміт кіраўнікоў дыпламатыі большасці еўрапейскіх краін.

Мэтай сустрэчы будзе абмеркаванне вынікаў рэферэндуму ў Вялікай Брытаніі, на якім большасць жыхароў краіны прагаласавалі за выхад з складу Еўразвязу.

Саміт будзе арганізаваны як адказ на сустрэчу 6 краін-заснавальніц ЕЗ, якая адбылася 25 чэрвеня ў Берліне.

Нагадаем, паводле вынікаў рэферэндуму, які адбыўся 23 чэрвеня ў Вялікай Брытаніі перамогу атрымалі прыхільнікі выхаду краіны з ЕЗ. За такую пастанову прагаласавалі 51,9% выбаршчыкаў. Супраць - 48,1%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках