30 красавiка 2024, aўторак, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Алы Пугачовай знайшлі беларускія карані

26

Вывучэнне генеалагічнага дрэва спявачкі паказала, што ў XIX стагоддзі Пугачовы жылі ў Магілёўскай вобласці.

Упершыню з 2001 года Ала Пугачова наведае «Славянскі базар» разам са сваім мужам - Максімам Галкіным. Каманда беларускага выканаўцы Аляксея Гроса мае намер прыемна здзівіць зорку. Яны адправіліся ў Бранскую вобласць Расеі да стрыечнага брата Алы, які ўжо 30 гадоў займаўся распрацоўкай генеалагічнага дрэва.

Каманда дапамагла аформіць і мае намер перадаць спявачцы спецыяльна аформленае ў паўтараметровай раме дрэва з продкамі прымадоны. Вывучэнне генеалагічнага дрэва паказала, што яшчэ ў XIX стагоддзі Пугачовы жылі ў Магілёўскай вобласці, а ў прадзеда спявачкі тут быў свой маёнтак.

Сюрпрыз чакае і апанентаў Аляксея па конкурсе - для іх ён падрыхтаваў 20 традыцыйных вышыванак ад кампаніі symbal.by.

Аляксей плануе сёлета выступіць на конкурсе песні з песняй на беларускай мове «Ой, дожджык ідзе» Валерыя Дайнэкі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках