30 красавiка 2024, aўторак, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анархісты кінулі дымавую шашку на тэрыторыю ГУБАЗ у Берасці

8

Акцыя была накіраваная супраць рэпрэсій, якія праводзяць супрацоўнікі Галоўнай управы ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю.

У Берасці анархістамі была кінутая дымавая шашка на тэрыторыю ГУБАЗ. Гэтая акцыя была праведзеная супраць рэпрэсій, якія праводзяць супрацоўнікі ГУБАЗ у дачыненні да палітычных актывістаў і іх блізкіх.

«Не сакрэт, што ад карных органаў пакутуюць, у тым ліку, і проста тыя, хто спачувае анархісцкаму руху. Таксама мы выказваем салідарнасць з усімі анархістамі, якія зазнаюць ціск беларускіх сілавікоў. Мы заклікаем усіх да актыўнага супраціву і не цярпець моўчкі самачынства. Разам мы зможам даць адпор азвярэлай уладзе», - напісалі актывісты анархісцкага руху на сайце revbel.org.

Раней, 9 чэрвеня анархісты закідалі лямпачкамі з фарбай будынак Белтэлерадыёкампаніі. У сувязі з гэтым Першамайскі РУУС г. Менска расследуе справу ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - «Хуліганства, учыненае паўторна, альбо групай асобаў».

Паводле падазрэння ва ўдзеле ў гэтай акцыі 13 чэрвеня былі затрыманыя два актывісты анархісцкага руху, якіх пазней адпусцілі на свабоду, але пакінулі ў статусе падазраваных.

Нагадаем, што 29 красавіка ў Менску праходзіла акцыя веласіпедыстаў «Крытычная маса». Ля стэлы на праспекце Пераможцаў акцыя была спыненая супрацоўнікамі ДАІ, некалькі веласіпедыстаў былі затрыманыя, на двух з іх, Дзмітрыя Паліенку і Станіслава Канавалава, завялі справы аб супраціве міліцыі.

Станіслава Канавалава з міліцыі адпусцілі 30 красавіка пад падпіску, Дзмітрыя Паліенку змясцілі ў ізалятар. Са словаў бацькоў актывіста, Зміцер не ладзіў супраціву, але спрабаваў заступіцца за аднаго з раварыстаў, якога збіваў міліцыянт. Супрацоўнік міліцыі заявіў, што ў яго была парваная куртка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках