30 красавiка 2024, aўторак, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх алімпійцаў адзенуць у вышыванкі

5

Форму з выкарыстаннем нацыянальных матываў пашылі ў Лідзе.

Сёння ў Нацыянальным алімпійскім камітэце прадэманстравалі парадную і спартовую форму для беларускай дэлегацыі на XXXI летніх Алімпійскіх гульнях-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія).

Пры выбары параднай экіпіроўкі былі разгледжаныя прапановы беларускіх дызайнераў Івана Айплатава і Юліі Латушкінай.

Пры стварэнні адзення, выкананага ў чырвоным, шэрым і белым колерах, выкарыстаныя нацыянальныя матывы і арнамент з васілька.

Калекцыя спартовай экіпіроўкі створаная кампаніяй «Аўдымас» і пашытая з выкарыстаннем беларускіх магутнасцяў на прадпрыемстве ў Лідзе.

«У калекцыі прысутнічаюць графічныя матывы нацыянальнага арнаменту, пераплеценага з вясёлымі і энэргічнымі рытмамі Рыа. Выкарыстаныя пры стварэнні адзення сучасныя матэрыялы і тэхналогіі напоўніцу ўлічваюць пажаданні і водгукі спартоўцаў, а таксама кліматычныя асаблівасці Бразіліі», - паведамляе карэспандэнт БелТА.

Адзенне, аналагічнае таму, у якім будуць выступаць спартоўцы ў Рыа, можна будзе купіць і ў крамах Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках