27 красавiка 2024, Субота, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Конрад Паўлік: Польшча памятае пра сваіх герояў

1

У пасольстве Польшчы ў Беларусі ўзнагародзілі ветэрана кампаніі 1939 года.

Жаўнер Войска Польскага Леанід Радзішэўскі пасмяротна ўзнагароджаны медалём «Абаронцы Айчыны».

Медаль уручыў дочкам ветэрана Алене і Яўгеніі прадстаўнік Упраўлення спраў ветэранаў і рэпрэсаваных асобаў Польшчы Ян Срока, паведамляе «Польскае радыё».

Пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік падзякаваў дочкам ветэрана за тое, што падтрымліваюць памяць пра свайго бацьку. «Польшча памятае сваіх герояў і ім удзячна за верную службу», - падкрэсліў дыпламат.

Леанід Радзішэўскі вывучаў фізіку ў Віленскім універсітэце імя Стэфана Баторыя. Пасля нападу гітлераўскай Нямеччыны на Польшчу 1 верасня 1939 года ён быў прызваны ў войска і браў удзел у вайсковых дзеяннях. Трапіў у нямецкі палон, з якога беспаспяхова спрабаваў некалькі разоў уцячы.

ФОТА: M. WOJCIECHOWSKI/MINSK.MSZ.GOV.PL
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках