27 красавiка 2024, Субота, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя гатова аплаціць выдаткі за збіты Су-24

29
Турцыя гатова аплаціць выдаткі за збіты Су-24
ФОТА: @HABERTURKTV

Турэцкі прэм'ер паведаміў, што Пуцін і Эрдаган неўзабаве могуць пагаварыць пра гэта праз тэлефон.

Урад Турцыі выказаў гатоўнасць аплаціць Расеі выдаткі за збіты ў лістападзе 2015 года бамбавік Су-24. Пра гэта ў панядзелак, 27 чэрвеня, паведаміў прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым. Заява Йылдырыма, зробленая ў эфіры турэцкага тэлеканала TRT, рушыла ўслед за паведамленнем аб афіцыйных выбачэннях турэцкага прэзідэнта Рэджэпа Таіпa Эрдаганa за збіты вайсковы самалёт, паведамляе DW.

Акрамя гэтага Йылдырым на сваёй старонцы ў Twitter напісаў, што Рэджэп Эрдаган можа правесці на гэтым тыдні тэлефонныя перамовы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Паводле яго звестак, гутарка можа прайсці 29 ці 30 чэрвеня.

Раней за 27 чэрвеня стала вядома, што Эрдаган накіраваў афіцыйны ліст Пуціну з выбачэннямі. «Я хачу яшчэ раз выказаць сваё спачуванне і глыбокія спачуванні сям'і загінулага расейскага пілота і кажу: прабачце. Усім сэрцам падзяляю іх боль. Сям'ю расейскага пілота мы ўспрымаем як турэцкую сям'ю», - напісаў Эрдаган.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках