27 красавiка 2024, Субота, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Microsoft заплаціла карыстальніку $10 тысяч за прымусовую ўстаноўку Windows

9
Microsoft заплаціла карыстальніку $10 тысяч за прымусовую ўстаноўку Windows
ФОТА: HOTFIX.PL

Кампутарам пасля няўдалай устаноўкі Windows 10 стала немагчыма карыстацца.

Кампанія Microsoft выплаціла 10 тысяч даляраў жыхарцы Каліфорніі Тэры Гальдштэйн за прымусовую ўстаноўку Windows 10. Падставай для позву стаў той факт, што працоўным кампутарам жанчыны пасля няўдалага абнаўлення аперацыйнай сістэмы стала немагчыма карыстацца, піша meduza.io.

Інцыдэнт адбыўся ў жніўні 2015 года. Гальдштэйн карысталася Windows 7, але сістэма сама пачала ўстаноўку новай Windows 10, не спытаўшы меркавання ўладальніцы кампутара. Устаноўка не была завершана карэктна, і кампутар стаў працаваць са збоямі. Урэшце Гальдштэйн купіла новы працоўны кампутар, бо служба падтрымкі Microsoft не змагла вярнуць кампутар у працоўны стан.

Сваю шкоду ад збою пры абнаўленні Гальдштэйн ацаніла ў 17 тысяч даляраў праз упушчаныя выгады.

Аперацыйная сістэма Windows 10 выйшла ў канцы ліпеня 2015 года. Абнаўленне для карыстальнікаў Windows 7 і 8 бясплатнае. Раней карыстальнікі неаднаразова скардзіліся, што Microsoft прымусова ўстанаўлівае новую АС.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках