27 красавiка 2024, Субота, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскія чыноўнікі самі сабе павялічылі прэміі ў 2,5 разы

4
Віцебскія чыноўнікі самі сабе павялічылі прэміі ў 2,5 разы

Перад прысваеннем Аляксандру Косінцу звання ганаровага грамадзяніна Віцебска, гарсавет значна павялічыў грашовую прэмію лаўрэатаў.

З 20 да 50 базавых адзінак была павялічаная аднаразовая прэмія лаўрэата за званне «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска» згодна з пастановай Віцебскага гарсавета ад 30 траўня, паведамляе сайт news.vitebsk.cc.

Такім чынам, сума прэміі склала 10 500 000 рублёў або блізу 525 даляраў паводле існага курсу.

Інструкцыя аб прысваенні звання «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска» была зацверджаная 23 сакавіка 2011 года. Згодна з гэтай інструкцыяй ганаровымі грамадзянамі Віцебска 22 чэрвеня 2011 года сталі Радзівон Бас і Ніна Тулінава. Прэмія кожнага з іх, з улікам тагачаснай базавай адзінкі 35 000 рублёў, павінна была скласці 700 000 рублёў ці ж блізу 140 даляраў.

Як бачым, за пяць гадоў у рублях прэмія ганаровага грамадзяніна Віцебска вырасла ў 15 разоў, а ў далярах - у 3,75 разы.

24 чэрвеня падчас святкавання 1042-годдзя Віцебска ў летнім амфітэатры - галоўнай сцэнічнай пляцоўцы «Славянскага базару» - было абвешчана аб прысваенні званняў ганаровых грамадзян горада былому кіраўніку Віцебскай вобласці Аляксандру Косінцу і дырэктару віцебскай гімназіі №1 Валянціне Шырокавай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках