26 красавiка 2024, Пятніца, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфляцыя «з'есць» беларускія капейкі імгненна

22
Інфляцыя «з'есць» беларускія капейкі імгненна

З 1 ліпеня ў партманэтах жыхароў Беларусі з'явяцца манеты.

Як доўга яны пратрымаюцца ў абарачэнні з улікам таго, што краіна жыве ў варунках высокай інфляцыі?

Пасля дэнамінацыі ў Беларусі будуць ужывацца восем найменняў манет, у тым ліку 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек. Маштаб дэнамінацыі - 01:10 000. Гэта значыць 1 капейка - гэта ўсяго толькі 100 рублёў.

- Сёння ўжо практычна не засталося коштаў, дзе для разлікаў трэба было б выкарыстоўваць 100 рублёў. А паколькі інфляцыя ў найбліжэйшыя некалькі гадоў, хутчэй за ўсё, будзе складаць двухзначны лік (калі не больш), то не выключаю, што праз два-тры гады 1 капейка ужо выйдзе з абарачэння, - сказаў «Заўтра тваёй краіны» кандыдат эканамічных навук Леанід Злотнікаў.

Эканаміст падкрэслівае, што першапачаткова ён не быў прыхільнікам увядзення ў Беларусі манет. Па-першае, на ягоную думку, зручней было б пры дэнамінацыі адкінуць тры нулі, а не чатыры. Тады б адна тысяча ператварыліся ў 1 рубель і праводзіць пераразлікі было б лягчэй. Па-другое, адзначае экспэрт, вырабляць манеты даражэй, чым банкноты - для гэтага патрэбныя і добры метал, і чаканка.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках