26 красавiка 2024, Пятніца, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Права выбару»: Ніякіх змяненняў «парламенцкія выбары» не прынясуць

5
«Права выбару»: Ніякіх змяненняў «парламенцкія выбары» не прынясуць
Фота: AP

Для празрыстасці падліку галасоў патрэбна толькі добрая воля службовых асоб, але яны яе наўрад ці праявяць.

Апублікаваныя на днях метадычныя ўказанні ЦВК участковым камісіям яшчэ раз пацвердзілі, што ніякіх вартых увагі змяненняў «выбары» 2016 года не прынясуць, заявілі арганізатары кампаніі назірання «Права выбару-2016» сайту charter97.org.

«Права выбару-2016» заяўляе: адкрытым падлікам галасоў з'яўляецца працэс, калі сябры выбарчых камісій дэманструюць кожны бюлетэнь назіральнікам, а таксама іншым чальцам выбарчай камісіі. Пры гэтым змест бюлетэня агалошваецца ўслых, назіральнікі бачаць, за каго стаіць гачок і бюлетэні раскладваюцца стосамі за адпаведнага кандыдата», - адзначаецца ў заяве.

Такіх нормаў у метадычках няма, а ўсё астатняе, падкрэслівае кампанія «Права выбару», - фікцыя.

«Лідзія Ярмошына любіць спасылацца на тое, што дэмакратызацыя выбарчага працэсу патрабуе змяненняў законаў і нават Канстытуцыі. Празрыстасць падліку галасоў ні ў чым такім не мае патрэбы. Патрэбна толькі добрая воля службовых асобаў», - адзначаецца ў заяве назіральнікаў.

Кампанія «Права выбару» складаецца з 8 дэмакратычных арганізацый: АГП, Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), рух «За свабоду», аргкамітэт для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», незалежны прафзвяз РЭП, партыя «Зялёныя» і аргкамітэт для стварэння Партыі свабоды і прагрэсу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках