1 траўня 2024, Серада, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі будзе да +31°С

1
Заўтра ў Беларусі будзе да +31°С

Праз спёку сіноптыкі ўводзяць аранжавы ўзровень небяспекі.

У чацвер, 30 чэрвеня, удзень на большай частцы тэрыторыі Берасцейскай вобласці тэмпература паветра дасягне 30-31 градуса цяпла, у сувязі з чым сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльнай з'яве (аранжавы ўзровень небяспекі), паведамляе pogoda.by.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна на ўсходзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль, удзень прагназуецца 24-29 градусаў цяпла.

У дзённы час 1-2 ліпеня ў многіх раёнах Беларусі тэмпература паветра складзе 30-32 градусы цяпла, на поўдні да плюс 34.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках