1 траўня 2024, Серада, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін падоўжыў харчовае эмбарга

40
Пуцін падоўжыў харчовае эмбарга
ФОТА: AP

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб падаўжэнні харчовага эмбарга на паўтары гады - да 31 снежня 2017 года.

Указ апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі, паведамляе «Медуза».

Расея абвясціла харчовае эмбарга ў 2014 годзе ў адказ на заходнія санкцыі, уведзеныя ў сувязі з анэксіяй Крыму Расеяй і агрэсіяй на ўсходзе Украіны. Пад забарону трапіў імпарт цэлага шэрагу тавараў з заходніх краін - перш за ўсё, з дзяржаў Еўразвязу.

У ліпені 2015 года Пуцін падпісаў указ аб знішчэнні санкцыйных прадуктаў на мяжы. У Расеі пачалі паказальна знішчаць ежу, якую спрабавалі правезці ў краіну ў абыход эмбарга.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках