26 красавiка 2024, Пятніца, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Нямеччыны параіў турыстам ехаць у Беларусь з наяўнымі грашыма

1
МЗС Нямеччыны параіў турыстам ехаць у Беларусь з наяўнымі грашыма

Немцаў таксама папярэдзілі, што пасля дэнамінацыі могуць узнікаць складанасці з аплатай праз банкаўскія карткі.

МЗС Нямеччыны рэкамендаваў турыстам, якія найбліжэйшым часам едуць у Беларусь, браць з сабой «дастатковую колькасць гатоўкі ў першы час пасля дэнамінацыі». Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на нямецкае агенцтва ДПА.

Раней беларускія банкі і крамы папярэджвалі, што напярэдадні і ў першыя дні пасля дэнамінацыі могуць узнікаць цяжкасці з аплатай тавараў і паслуг праз банкаўскія карткі.

Нямецкі МЗС паведамляе сваім суайчыннікам, што 1 ліпеня ў Беларусі адбудзецца дэнамінацыя. Пасля яе, напрыклад, 50 000 старых рублёў будуць адпавядаць пяці новым. Таксама распавядаецца, што ў абарачэнне ўводзяцца манеты. Не забыліся нямецкія дыпламаты адзначыць і той факт, што да канца года паралельна будуць выкарыстоўвацца старыя і новыя грошы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках