2 траўня 2024, Чацвер, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі фондавы рынак аднавіўся пасля Brexit

5
Брытанскі фондавы рынак аднавіўся пасля Brexit

Рост паказаў і курс фунта стэрлінгаў у дачыненні да даляра.

Брытанскі індэкс FTSE 100 закрыўся ўвечары ў сераду на адзнацы ў 6360,1 пункта, паказаўшы дзённы рост 3,6 адсоткі.

Дзякуючы гэтаму індэкс FTSE 100 практычна зраўняўся са значэннем вечара 23 чэрвеня, калі яшчэ не былі абвешчаныя вынікі рэферэндуму аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕЗ, паведамляе meduza.io.

Амерыканскія індэксы Dow Jones і S&P 500 адыгралі блізу паловы пунктаў, страчаных пасля пастановы аб «Брекзіце». Аналагічная сітуацыя назіраецца на еўрапейскіх рынках.

Рост паказаў і курс фунта стэрлінгаў у дачыненні да даляра, дасягнуўшы 1,35 даляра за фунт. На апошніх таргах перад абвяшчэннем вынікаў рэферэндуму фунт каштаваў блізу 1,5 даляра.

Рост адбыўся нягледзячы на тое, што рэйтынгавае агенцтва Moody's змяніла прагноз што да брытанскага банкаўскага сектару з стабільнага на негатыўны ўвечары ў аўторак. Таксама Moody's панізіла прагноз у рэйтынгах некаторых брытанскіх банкаў і страхавых кампаній.

24 чэрвеня стала вядома, што 51,9 адсотка ўдзельнікаў рэфэрэндуму ў Вялікабрытаніі прагаласавалі за выхад каралеўства з Еўразвязу. За абвяшчэннем вынікаў рушыў услед рэзкі абвал брытанскіх і еўрапейскіх біржавых індэксаў, а таксама курсу фунта стэрлінгаў.

Неўзабаве пасля рэферэндуму найбуйнейшыя міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы панізілі крэдытны рэйтынг Вялікабрытаніі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках